Віншаванне калектыву рэдакцыі часопіса Алеся

26 ноября 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі часопіса Алеся з 90-годдзем з дня заснавання выдання.


Сёння Алеся - сучаснае выданне для жанчын, якія сумяшчаюць працоўную дзейнасць і актыўную грамадзянскую пазіцыю з традыцыйнай роляй клапатлівай маці і руплівай гаспадыні, - гаворыцца ў віншаванні.


Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым творчы калектыў рэдакцыі захавае вернасць свайму прафесійнаму абавязку, будзе публікаваць цікавыя і карысныя матэрыялы, узнімаць самыя актуальныя тэмы.