Віншаванне калектыву Беларускай дзяржаўнай філармоніі з 80-годдзем з дня яе заснавання

25 апреля 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі з 80-годдзем з дня яе заснавання.

"Дзякуючы высілкам некалькіх пакаленняў артыстаў ваша ўстанова па праве лічыцца вядучай канцэртнай арганізацыяй краіны, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Творчая дзейнасць калектываў і выканаўцаў філармоніі садзейнічае фарміраванню культурнай прасторы краіны, пашырэнню і ўмацаванню міжнародных кантактаў".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што калектыў і надалей будзе ўносіць значны ўклад ва ўзбагачэнне духоўнай скарбніцы народа і эстэтычнае выхаванне маладога пакалення, радаваць сваю аўдыторыю новымі яркімі праектамі.