Віншаванне калектыву Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек

25 октября 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек з 80-годдзем са дня заснавання ўстановы.

"Ваша плённая дзейнасць, накіраваная на выхаванне маладога пакалення, з'яўляецца прыкладам адданасці сваёй справе, а сцэнічныя пастаноўкі лепшых твораў класічнай і сучаснай драматургіі спрыяюць папулярызацыі сапраўдных мастацкіх каштоўнасцяў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў падзяку калектыву тэатра за імкненне ўзбагаціць жыццё грамадзян праўдзівымі эмоцыямі, абудзіць у сэрцах гледачоў дабрыню і любоў да Радзімы.

Прэзідэнт пажадаў артыстам вялікіх прэм'ер, невычарпальнага натхнення, моцнага здароўя, шчасця і добрага настрою.