Віншаванне калектывам Палаца Рэспублікі і Прэзідэнцкага аркестра

20 октября 2017

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 20-годдзем калектыў Палаца Рэспублікі і з 15-годдзем калектыў Прэзідэнцкага аркестра. 


"За гады актыўнай і плённай працы вашы калектывы занялі важнае месца ў фарміраванні культурнай спадчыны краіны. Садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенне на самым высокім узроўні дзяржаўных і грамадска-палітычных мерапрыемстваў, рэспубліканскіх, міжнародных форумаў, акцый і праектаў - сведчанне вашага прафесіяналізму, адказнасці і адданасці сваёй справе", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння калектывы Палаца Рэспублікі і Прэзідэнцкага аркестра закладваюць надзейны фундамент для захавання і далейшага развіцця лепшых традыцый беларускага народа, духоўна ўзбагачаюць яго, прывіваюць маладому пакаленню пачуццё прыгожага, гонару за сваю Радзіму.