Віншаванне галоўнаму рэдактару газеты "Завтра" Аляксандру Праханаву

26 февраля 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 80-годдзем галоўнага рэдактара газеты "Завтра" Аляксандра Праханава.

"У нашай краіне Вас добра ведаюць і шануюць як выдатнага грамадскага дзеяча, яркага публіцыста і таленавітага пісьменніка. Ваш глыбокі патрыятызм з'яўляецца годным арыентырам для ўсіх, каму неабыякавы лёс Радзімы і сучаснага свету", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што асаблівай падзякі заслугоўвае ўклад Аляксандра Праханава ў развіццё духоўных асноў Саюзнай дзяржавы, ва ўмацаванне сяброўства паміж братэрскімі народамі Беларусі і Расіі.