Віншаванне Федэральнаму Прэзідэнту Швейцарскай Канфедэрацыі

1 августа 2016

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі Ёхана Шнайдэра-Амана з нацыянальным святам - Днём заснавання Канфедэрацыі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў зацікаўленасць у паглыбленні беларуска-швейцарскіх адносін, пашырэнні палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.