Віншаванне Эміру Дзяржавы Кувейт шэйху Сабаху аль-Ахмеду аль-Джаберу аль-Сабаху

25 февраля 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха, спадчыннага прынца Дзяржавы Кувейт шэйха Навафа аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь надае вялікае значэнне развіццю ўсебаковага беларуска-кувейцкага дыялогу.

"Упэўнены, сумеснымі намаганнямі мы зможам рэалізаваць наяўны патэнцыял беларуска-кувейцкага супрацоўніцтва і вывесці двухбаковае ўзаемадзеянне на якасна новы ўзровень на карысць народаў нашых краін", - падкрэсліў Прэзідэнт.