Віншаванне члену нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Андрэю Краўчанку

14 августа 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Андрэя Краўчанку з пераканаўчай перамогай - заваяваннем залатога медаля на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў швейцарскім Цюрыху.


Лідарства сярод эліты дзесяціборцаў - не выпадковая ўдача, а вынік вялікай самаадданай работы і мэтанакіраванасці ў дасягненні поспеху, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Сардэчнае табе дзякуй за майстэрства і праяўленую сілу духу.