Віншаванне Беларускаму саюзу ветэранаў вайны ў Афганістане

13 марта 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане з 25-годдзем з дня ўтварэння.

"Шмат гадоў у гарачым пункце планеты савецкія вайскоўцы паказвалі сапраўдны прыклад вернасці і служэння Радзіме. Перажыўшы суровыя выпрабаванні, былыя аднапалчане згуртаваліся для захавання памяці аб мужнасці і гераізме нашых хлопцаў, узаемнай дапамогі і падтрымкі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вось ужо чвэрць стагоддзя Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане не дае забыць боль жорсткіх страт, нагадвае аб нетрываласці і каштоўнасці міру.

"Вашы згуртаванасць, сіла і ўпэўненасць годныя пераймання. Маючы заслужаны аўтарытэт, вы ўносіце значны ўклад у захаванне адзінства і згоды ў грамадстве, выхаванне маладога пакалення, па праве лічыцеся пераемнікамі баявой славы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.