Віншаванне Абдэльмаджыду Тэбуну з абраннем на пасаду Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі

19 декабря 2019
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Абдэльмаджыда Тэбуна з абраннем на пасаду Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі.

"Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі палітычнага дыялогу з Алжырам, пашырэнні двухбаковага ўзаемадзеяння і сувязяў ва ўсіх сферах. Перакананы, што гэта адпавядае інтарэсам абодвух народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдэльмаджыду Тэбуну здароўя і поспехаў, а жыхарам Алжыра - міру і дабрабыту.