Пытанні маючай адбыцца сесіі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў з Генеральным сакратаром арганізацыі Мікалаем Бардюжам. Сёлета наша краіна прадоўжыла ўсебаковае ўзаемадзеянне з АДКБ як у палітычнай, так ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах. 20 верасня пачнуцца сумесныя (беларуска-расійскія) стратэгічныя вучэнні Захад-2013. На думку Прэзідэнта, яны стануць добрай праверкай ваеннага ўзаемадзеяння для штаба АДКБ.
Падчас цяперашняй сустрэчы, якая адбудзецца 23 верасня ў Сочы, краіны - удзельнікі АДКБ абмяркуюць пытанні развіцця сілавога складальніка арганізацыі. У прыватнасці, будзе вынесена рашэнне аб стварэнні авіяцыйных сіл АДКБ і пададзены дакументы арганізацыі кіравання калектыўнымі сіламі.

У сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і АДКБ асаблівая ўвага ўдзяляецца аснашчэнню ВПС і войскаў супрацьпаветранай абароны новымі і мадэрнізаванымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Зараз праводзіцца работа па праектах Праграмы ваенна-эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельнікаў АДКБ на перыяд да 2015 года і далейшую перспектыву.