Паслы замежных краін уручылі даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку

13 декабря 2016

Беларуская эканоміка з’яўляецца адной з самых адкрытых у свеце. Гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін. У Палац Незалежнасці прыбылі дыпламаты адзінаццаці краін. Гэта прадстаўнікі ЕС, Азіі, Афрыкі, Паўночнай Амерыкі, а таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што дыпламаты зоймуць актыўную пазіцыю па пашырэнні практычных сувязяў паміж дзяржавамі, і адзначыў, што Беларусь адкрыта да цесных кантактаў і супрацоўніцтва і гатова рэалізоўваць узаемавыгадныя праекты.