Прэзiдэнт уручыў кубкі пераможцам і прызёрам "Алімпійскія надзеі"

2 апреля 2018

Апошні дзень школьных канікул падарыў юным аматарам хакея сапраўднае свята. На "Чыжоўка-Арэне" прайшлі вырашальныя матчы аматарскага хакейнага турніру сярод хлопцаў 2003-2004 гадоў нараджэння. Самым захапляльным і эмацыянальным стаў матч "Грыфоны" супраць каманды "Мядзведзь". Юныя хакеісты паказалі сапраўдны мужчынскі характар. У выніку "Грыфоны" ўзялі рэванш у сваіх сапернікаў 7:2. Лепшым бамбардзірам турніру стаў нападаючы Мікалай Лукашэнка. У трох матчах на яго рахунку - сем шайб і пяць перадач. За хакейнымі баталіямі назіраў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка ўручыў кубкі пераможцам і прызёрам, а таксама ўзнагародзіў залатымі медалямі каманду "Грыфоны".