Пасля цырымоніі на плошчы Перамогі Прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў

9 мая 2019

Адно з іх як раз было наконт тэмы захавання памяці. Маладое пакаленне сёння толькі па падручніках і фільмах уяўляе, як усё было ў ваенны час. У грамадстве не спыняецца дыскусія пра тое, як важна не забываць падзеі той страшнай і кровапралітнай вайны, каб яны ніколі не паўтараліся. Каб захаваць памяць аб Перамозе, трэба памятаць самім і навучыць гэтаму сваіх дзяцей, заявіў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на неабходнасці прыняцця мер на дзяржузроўні, каб была выпрацавана сістэма перадачы ведаў, вопыту і захавання памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ад старэйшага пакалення моладзі. Што ў Беларусі, зрэшты, і робяць.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў і разважанні, якія з'явіліся ў некаторых СМІ і тычыліся нібыта яго адмовы прыехаць у Маскву, дзе таксама маштабна адзначаюць 9 Мая. Наш Прэзідэнт падкрэсліў, што не можа прапусціць святкаванне Дня Перамогі ў Мінску. І заклікаў лідараў постсавецкіх рэспублік часцей збірацца ў гэты дзень у Беларусі.

Гаворачы пра глабальныя пагрозы нашага часу, Прэзідэнт канстатаваў, што мы ўсё так або інакш перажылі на сваім вопыце, не раз сутыкаючыся са спробамі аслабіць маладую дзяржаву. Але выстаялі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сёння найбольш актуальнае пытанне для Беларусі - гэта эканамічнае развіццё. І дабрабыт краіны залежыць ад намаганняў кожнага ў ёй.