Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і парламента глядзіце ў 21:00

24 апреля 2018

Сённяшняя размова стала грунтоўнай, падрабязнай, шматграннай, пры гэтым лаканічнай - выступленне прадоўжылася без малога паўтары гадзіны - і канкрэтнай. І не дзіўна. Асноўныя пытанні развіцця нашай краіны на пастаянным кантролі Прэзідэнта. Актуальныя моманты ў самых розных сферах дзейнасці не раз абмяркоўваліся на сустрэчах, нарадах, падчас афіцыйных і рабочых паездак Кіраўніка дзяржавы. Вядома, у рамках інфармацыйнага рэпартажу адзначыць усе акцэнты сённяшняй размовы складана. Гэтымі хвілінамі Агенцтва тэленавін рыхтуе тэлеверсію штогадовага Паслання Прэзідэнта да беларускага народа і парламента. Яе пакажуць усе беларускія тэлеканалы сёння ў 9 вечара.