Падчас наведвання прыватнага прадпрыемства "Адані" Прэзідэнт выказаўся наконт сітуацыі з каранавірусам у Беларусі

20 марта 2020
Штучная паніка вакол каранавіруса, а таксама засцерагальныя меры і персанальная адказнасць. Гэта адна з тэм, на якую сёння выказаўся Кіраўнік дзяржавы падчас наведвання прыватнага прадпрыемства "Адані". Яно спецыялізуецца на вытворчасці медыцынскага і надглядальнага абсталявання. Аляксандр Лукашэнка чарговы раз заклікаў грамадзян не панікаваць. З харчаваннем праблем не будзе. У першую чаргу Прэзідэнт заклікае да самадысцыпліны.