Памочнікам Прэзідэнта ў Гродзенскай вобласці прызначаны Іван Лаўрыновіч

15 января 2019

Кадравы аўторак у Кіраўніка дзяржавы. Памочнікам Прэзідэнта ў Гродзенскай вобласці прызначаны Іван Лаўрыновіч. Міністр транспарту і камунікацый Беларусі з гэтага часу Аляксей Аўраменка. Старшынёй Дзяржстандарту стаў Валянцін Татарыцкі. Абноўлены пул кіраўнікоў мясцовай вертыкалі.

Сёння Прэзідэнтам узгоднена прызначэнне старшыняў райвыканкамаў у Ветцы, Нароўлі, Рагачове, Клецку, Пухавічах і Жодзіне. Генадзь Барысюк стаў намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Адразу два новыя намеснікі ў старшыні Мінгарвыканкама. Гэта Аляксандр Дараховіч і Арцём Цуран. Задачы для кіраўніцтва сталіцы былі вызначаныя зусім нядаўна. Галоўнае - зрабіць Мінск горадам утульным і зручным для жыцця. Прэзідэнт адзначыў, што нямала зроблена ў абнаўленні абласных цэнтраў - Брэста і Гомеля. Асабліва ў сацыяльнай сферы. За вынікі гэтай працы сур'ёзнае папытанне з кіраўніцтва аблвыканкамаў. Прэзідэнт анансаваў свае паездкі ў гэтыя рэгіёны, каб ацаніць развіццё абласцей. Найважнейшая задача мясцовай вертыкалі ўлады - палепшыць жыццё людзей.

Звяртаючыся да новых кіраванцаў, Аляксандр Лукашэнка нацэліў іх на дысцыпліну і выканаўчасць, а таксама перасцярог іх ад фактаў карупцыі. Падрабязнасці кадравага дня - у наступных выпусках навін.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя