Атрымліваць у школе максімум ведаў. Такую параду вучням сёння даў Прэзідэнт Беларусі

2 сентября 2019

Аляксандр Лукашэнка  ў першы дзень новага навучальнага года  прыехаў у сталічную школу № 93.

Тут урачыстай лінейкай адкрыўся не толькі новы навучальны год, а пачалася гісторыя навучальнай установы. Прэзідэнт адзначыў, што гэтая новабудоўля - падарунак мікрараёну Вялікі Лес, названаму ў гонар герояў, якія абаранілі сваю зямлю ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Зараз шматлікія з маладых бацькоў працягваюць іх слаўную гісторыю ў мірным жыцці. Сёлета за парты тут сядуць каля 900 дзяцей. У першы навучальны год у новай школе сфарміраваныя пяць першых класаў. Дзве прасторныя спартыўныя залы, дзе ёсць нават трыбуны для гледачоў, трэнажорная і харэаграфічная залы, навучальна-трэніровачны цір і два басейны. Увогуле  створаныя ўсе ўмовы, каб атрымаць годную сярэднюю адукацыю. 

Аляксандр Лукашэнка ўрачыста ўручыў сімвалічныя ключы дырэктару школы. 
Далей разам з ёй і старшынёй Мінгарвыканкама перарэзалі чырвоную стужачку. А школьны званок сімвалізаваў пачатак навучальнага года.

Па краіне сёння першы ў жыцці школьны званок звініць для 115 тысяч  першакласнікаў. Для параўнання: у мінулым навучальным годзе лічба складала ледзь больш за 110 тысяч. Усяго да заняткаў прыступяць больш за мільён вучняў.