Падпісан указ Аб прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду

13 ноября 2014

Сёння Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ Аб прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду. Усяго ў краіне 114000 жылых памяшканняў, у якіх няма тэхпашпарта і дзяржрэгістрацыі - яны знаходзяцца ў камунальнай альбо рэспубліканскай уласнасці. Прыватызаваць такое жыллё раней было немагчыма. Рашэнне гэтай праблемы прадугледжвае новы ўказ. Дакумент уключае нормы, якія дазваляюць грамадзянам прыватызаваць жылыя памяшканні без тэхпашпарта і дзяржрэгістрацыі.