Амаль 77 мільёнаў рублёў выдаткуюць з рэспубліканскага бюджэту на падрыхтоўку і правядзенне II Еўрапейскіх гульняў

15 августа 2018

На падрыхтоўку і правядзенне II Еўрапейскіх гульняў з рэспубліканскага бюджэту за кошт рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі выдаткуюць амаль 77 мільёнаў рублёў.

Адпаведны ўказ сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Грошы накіруюць на правядзенне капітальнага і бягучага рамонтаў - добраўпарадкаванне Палаца спорту, рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту і па тэнісе. Таксама сродкі пойдуць на падрыхтоўку спартыўных аб'ектаў па месцы пражывання ўдзельнікаў спаборніцтваў і інтэрнаты для рассялення часткі студэнтаў, якія пражываюць у студэнцкай вёсцы. Частку грошай вылучаць на размяшчэнне тэматычных матэрыялаў у вядучых еўрапейскіх СМІ, арганізацыю і правядзенне допінг-кантролю спартсменаў, паслугі праграмна-тэхнічнага блока для правядзення спаборніцтваў.