Замежных палітыкаў у Палацы Незалежнасці вітае беларускі лідар

21 июня 2019

Ганаровыя госці цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў  працягваюць прыбываць у нашу краіну. Сярод іх  і кіраўнікі дзяржаў, і кіраўнікі ўрадаў. Замежных палітыкаў у Палацы Незалежнасці вітае беларускі лідар. 

Так, з самай  раніцы  адбылася сустрэча з Прэзідэнтам Грузіі. Аляксандр Лукашэнка асабіста сустрэў Саламэ Зурабішвілі і павіншаваў яе з прызначэннем на пасаду  кіраўніка дзяржавы - яе абралі паўгода назад. Для Прэзідэнта Грузіі  - гэта  першы візіт у Мінск. Яна прыляцела ўчора, але сёння змушаная вярнуцца назад: напярэдадні ў Тбілісі ўспыхнулі акцыі пратэсту і Саламэ Зурабішвілі неабходна быць у краіне. Таму сустрэча ў Палацы Незалежнасці прайшла раней запланаванага часу. Паміж краінамі за апошнія гады адносіны  выйшлі на новы ўзровень. У 2018-м тавараабарот практычна дасягнуў планкі  90 млн долараў, а ў пачатку гэтага прырос на 40 %. У найбліжэйшыя год-паўтара лічбы павінны павялічыцца ўдвая. Чакаецца, што дасягненню гэтых планаў паспрыяе і адкрыццё ў Мінску Грузінскага дома - яно запланавана на канец жніўня.

Саламэ Зурабішвілі адзначыла, што яна доўга рыхтавалася да гэтага візіту, але ў сітуацыі, якая склалася, не можа не вярнуцца ў сваю краіну. Кіраўнік Грузіі пажадала Беларусі годна правесці ІІ Еўрапейскія гульні. Хоць і на адлегласці, яна будзе хварэць за сваіх спартсменаў. Ад Грузіі на спаборніцтвах выступяць больш як  60 атлетаў. Асноўную стаўку робяць на вольную барацьбу, дзюдо і самба. Грузінскія барацьбіты прыехалі на Гульні ў Мінск  наймацнейшым саставам.