Пераможцы школьных алімпіяд, юныя наватары і вынаходцы атрымалі магчымасць пагутарыць з Кіраўніком дзяржавы

28 декабря 2017

У Беларусі робяць усё магчымае, каб дзеці жылі ў міры і ганарыліся сваёй краінай. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні на навагоднім свяце для студэнтаў і навучэнцаў, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці і спорце. Пераможцы школьных алімпіяд, юныя наватары, вынаходцы і самыя актыўныя маладыя людзі атрымалі ўнікальную магчымасць пагутарыць з Кіраўніком дзяржавы. У шчыльным прэзідэнцкім графіку заўсёды ёсць месца для сустрэч з моладдзю. Бо менавіта ад яе залежыць, якой наша краіна будзе праз дзесяцігоддзі. І менавіта маладому пакаленню наканавана ўвасобіць у жыццё тыя рэвалюцыйныя ідэі і праекты, якія сёння пачынаюць рэалізоўваць у нашай дзяржаве. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што моладзь будзе любіць і шанаваць сваю краіну.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў маладых людзей у будучыні працягваць той курс, які праводзіць цяперашняе пакаленне. Усяго ў Палацы Незалежнасці сабраліся 250 таленавітых школьнікаў і студэнтаў з усёй Беларусі. Музычным сюрпрызам для ўсіх стала гісторыя жыцця ад групы "Наві".