Па традыцыі ў навагоднюю ноч беларусаў павіншаваў Аляксандр Лукашэнка

1 января 2016

Кіраўнік дзяржавы падвёў вынікі 2015-га, які падарыў нямала падстаў для радасці. Але ў той жа час гэты год даказаў сапраўдную каштоўнасць міру. Кіраўнік дзяржавы асоба падкрэсліў: "Няма нічога даражэй за жыццё і важней за мір".

У апошнія хвіліны адыходзячага года Аляксандр Лукашэнка заклікаў падзякаваць адзін аднаму за дапамогу, клопат і ўвагу. Пажадаў кожнай сям'і здароўя, радасці і цяпла, каб на нашай зямлі панавалі згода, дастатак і мір.