Па традыцыі на ўчастку № 1 прагаласаваў Прэзідэнт Беларусі

23 марта 2014
Беларусы сёння выбіраюць дэпутатаў мясцовых Саветаў - тых, хто будзе прадстаўляць інтарэсы выбаршчыкаў у сельсаветах, раённых, гарадскіх і абласных органах мясцовага кіравання. Барацьбу за мандаты вядуць 22 тысячы 223 кандыдаты. Выбарчыя ўчасткі працуюць ужо тры гадзіны. У Мінску іх усяго 714. Па традыцыі на ўчастку № 1 Вяснянскай выбарчай акругі ў Беларускім універсітэце фізічнай культуры галасуе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

З участка № 1 з намі сувязі наш карэспандэнт Сяргей Гусачэнка (прамое ўключэнне).