Па традыцыі Кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваў віншавальныя пасланні замежным лідарам

9 мая 2017

Па традыцыі Кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваў віншавальныя пасланні замежным лідарам, значным дзяржаўным дзеячам і кіраўнікам інтэграцыйных аб'яднанняў. У прыватнасці, у пасланні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну Аляксандр Лукашэнка адзначыў сімвалічнасць таго, што беларусы і расіяне клапатліва захоўваюць памяць пра вялікі подзвіг продкаў. І перадаюць з пакалення ў пакаленне гістарычную праўду пра тую вайну.