Паводле велікоднай традыцыі, Кіраўнік дзяржавы і Мітрапаліт абмяняліся падарункамі.

21 апреля 2014

Хрысціянскі свет сустрэў Вялікдзень. У светлае свята Уваскрэсення Прэзідэнт Беларусі прыняў удзел у велікодным набажэнстве, якое прайшло ў Свята-Духавым кафедральным саборы. У храм Прэзідэнт прыйшоў разам з сынам Мікалаем. Паводле велікоднай традыцыі, Кіраўнік дзяржавы і Мітрапаліт абмяняліся падарункамі.


У дар Беларускай Праваслаўнай Царкве Аляксандр Лукашэнка перадаў велікоднае яйка, выкананае ва ўнікальнай тэхніцы сожская скань. Аляксандр Лукашэнка пакланіўся святыні храма - Абразу Мінскай Божай Маці і запаліў велікодную свечку. У сваім вітальным слове Прэзідэнт павіншаваў усіх хрысціян з вялікім святам і заклікаў захоўваць мір і спакой на беларускай зямлі.