Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візітам у Егіпце

19 февраля 2020
Ад прамысловай кааперацыі да высокіх тэхналогій. Беларускі вопыт у самых розных сферах цікавы Егіпту. Гэта паказала сённяшняя сустрэча лідараў дзвюх краін. У Каіры прэзідэнты правялі адразу некалькі раўндаў перамоў. Аляксандр Лукашэнка там  з афіцыйным візітам. Беларусь для Егіпта - надзейны партнёр. Нас звязваюць сумесныя машынабудаўнічыя праекты, узаемадзеянне ў навуцы і адукацыі. Для нашай краіны  гэта выхад на Афрыканскі кантынент. Але гэта  пытанні эканомікі.

Не менш важны і палітычны вектар. Тут у Мінска і Каіра, як сказаў сёння наш Прэзідэнт, няма закрытых тэм. Гэты факт пацвярджае і рашэнне адкрыць у беларускай сталіцы пасольства Егіпта.

Дарэчы, абмеркавалі і сумесную маштабную працу на Суэцкім канале. Беларусь мае намер прыняць удзел у стварэнні там асобнай эканамічнай зоны. Суднаходны канал і яго дублёр - новы Суэцкі канал - звязвае Афрыку і Еўразію. Каля сотні суднаў за дзень і прыкладна 10 % ад сусветнага грузаабароту - згадзіцеся, шмат.  Дзе яшчэ Беларусь і Егіпет знайшлі агульную мову, распавядзе Наталля Брэвус

З "Беларусам" пазнаёміўся яшчэ хлапчуком, распавядае фермер Сабхі Саад. На яго палях пад Александрыяй вырошчваюць усё - ад бульбы да кукурузы. Яшчэ бацькі апрацоўвалі зямлю менавіта з беларускім памочнікам, праблем не ведалі. Стаўшы фермерам, Сабхі не стаў эксперыментаваць, купіў 2 дзясяткі правераных машын.

Беларускія трактары папулярныя ў Егіпце

Траціна егіпцян працуе ў сельскай гаспадарцы. Каб рабіць тэхніку пад рэгіён, як гавораць,  у трапічным выкананні, нашы адкрылі зборачную вытворчасць трактароў. Сёлета плануюць выпусціць з канвеера 200 машын. У перспектыве гатовыя замахнуцца на тысячу.

Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Егіпет

Ужо дакладна не горшыя словы, якія можна пачуць у 100-мільённым Егіпце.  Калі ён для нас перш за ўсё асацыюецца са спякотай, пірамідамі і адпачынкам, то мы для іх  і, праўда, сапраўдныя  аратыя і скарбніца  высокіх тэхналогій. 

Абапірацца на такіх сяброў заўсёды выгадна. Наш Прэзідэнт у Егіпце не ўпершыню, працаваць прыходзілася з рознымі кіраўнікамі гэтай краіны, але менавіта пры аль-Сісі пачаўся інтенсіў у двухбаковых адносінах. 

Лукашэнка сустрэўся з Абдэль Фатахам аль-Сісі

Невыпадкова менавіта ён летась, калі быў у Мінску, стаў уладальнікам беларускага ордэна Дружбы народаў, а сярод кавалераў высокай узнагароды,  апроч егіпецкага лідара, напрыклад, Пуцін, Аліеў і Чавес.

Палац "Аль-Ітыхадыя",  у якім стартуюць афіцыйныя перамовы, быў пабудаваны больш за 100 гадоў таму. Перш тут размяшчалася штаб-кватэра федэрацыі арабскіх рэспублік, а падчас дзвюх сусветных войнаў гэта месца было шпіталем для брытанскіх салдат.

Ужо ў XXI стагоддзі гарачая хваля "арабскай вясны" некалькі разоў накатвала на Егіпет, але краіна імкнецца нагнаць прапушчанае за час ваенных канфліктаў, эканамічнага і палітычнага крызісу. Пачынаючы з 2014, калі егіпецкі народ абраў Абдэль Фатаха аль-Сісі кіраўніком дзяржавы, блізкаўсходняя  краіна ставіць у аснову асноў  вялікія мэты.  І моцная рука  выпускніка Ваеннай акадэміі  і міністра абароны, якім быў аль-Сісі, тут дарэчы.

Беларуска-егіпецкія перамовы


Перыяд узрушэнняў у мінулым. Егіпет  працуе над тым, каб  вярнуць сабе  цэнтральнае  месца ў арабскім свеце і Блізкаўсходнім рэгіёне. Для нас гэта важны партнёр у гэтай частцы зямнога шара і пункт уваходу на вялікі Афрыканскі кантынент. 

Сумеснымі намаганнямі - на новы ўзровень

Абдэль Фатах аль-Сісі, Прэзідэнт Егіпта: "Беларуска-егіпецкія адносіны хутка развіваліся ў апошні час, асабліва пасля вашага папярэдняга візіту. Ужо пасля міністры шмат сустракаліся, падпісаная дарожная карта дала штуршок супрацоўніцтву".

Апошнія гады тры адносіны Мінска і Каіра развіваюцца з турбахуткасцю. Лідары ўсяляк гэтаму спрыяюць. Не так хутка, як хацелася б, але паступова становіцца прыкметны эфект агульных намаганняў. Расце гандаль - летась на трэць. 

Нядрэнна замацоўваецца пул беларускіх прамысловых гігантаў уздоўж Ніла.  Запушчаны сумесны праект па стварэнні МАЗаўскай тэхнікі. Дзейнічае вытворчасць камбайнаў і трактароў у Александрыі. Працуюць над лакалізацыяй. На падыходзе - "Амкадор", Мінскі маторны завод.

Беларусь зацікаўленая прыняць удзел у стварэнні асаблівай эканамічнай зоны Суэцкага канала

Вось ужо сапраўды нашы "вароты на ўсход". Дарэчы, менавіта так часцяком завуць 20-мільённы Каір, які з года ў год упэўнена большае насельніцтвам. Расце і эканоміка Егіпта.  Больш за палову ВУП краіны робіць турызм і перавозка грузаў праз Суэцкі канал. Каір ініцыюе вакол яго стварэнне асаблівай эканамічнай зоны - мы гатовыя ўдзельнічаць. 

Абдэль Фатах аль-Сісі, Прэзідэнт Егіпта: "Месцазнаходжанне Егіпта і Беларусі на міжнароднай карце дазволіць адкрыць новыя рынкі перад егіпецкай і беларускай прадукцыяй як у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза, так і ў арабскім свеце і афрыканскіх краінах".

Беларускі вопыт для амбіцыйных праектаў Егіпта

Плюс тут узяліся за інфраструктурныя праекты - чаго толькі варты амбіцыйны праект новай сталіцы! Абнавіць жадаюць і больш як 4 тысячы прадпрыемстваў. Вось такі глабальны курс на індустрыялізацыю - беларускі вопыт, кадры, тэхналогіі будуць вельмі дарэчы на поўначы Афрыкі!

Беларусь можа прыняць удзел у мадэрнізацыі егіпецкіх прадпрыемстваў


Павел Уцюпін, міністр прамысловасці Беларусі: "Гэта шанец для айчыннага станкабудавання. У той жа час ён зазначыў, што беларускія прадпрыемствы не змогуць ахапіць усе гэтыя аб'екты, але нават удзел у 10-15% ад іх колькасці будзе добрым вынікам".

Супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій і бяспекі

Тэмп паміж Мінскам і Каірам быў узяты высокі - што далей?  Падключаючы інавацыі, адукацыю, навуку - вось дзе новыя пункты росту. Прасоўваць гатовыя на егіпецкі рынак высокатэхналагічную прадукцыю - ад  сістэм грамадскай бяспекі да медабсталявання, дапамагаць з лічбавізацыяй і IT.  Без кадраў маштаб задач не здужаеш. Па падрыхтоўку егіпцяне едуць у Беларусь. Для іх - сістэма грантаў. Сумесная падрыхтоўка ў тэхналагічным, сістэма грантаў, абмен аспірантамі.

Вось такое рэха рэвалюцый…  Ды і агульная  сітуацыя на Блізкім Усходзе змяняецца імкліва. Таму на парадку перамоў прэзідэнтаў было і міжнароднае становішча - не толькі эканоміка. Падыходы абедзвюх краін па асноўных пытаннях міжнароднага парадку супадаюць. 

Беларусь і Егіпет створаць камісію па супрацоўніцтве і палітычным дыялогу

Па выніках перамоў падпісаны пакет дакументаў, які паўплывае на дыялог краін. Урады будуць супрацоўнічаць у сферы адукацыі і дапамагаць адна адной у мытных справах. Агульную мову знайшлі і нацыянальныя банкі. Паміж дзяржавамі будзе дзейнічаць камісія высокага ўзроўню па супрацоўніцтве і палітычным дыялогу.  

Сустрэча ў егіпецкім парламенце

У дапамогу будуць і намаганні дыпламатаў - Егіпет плануе адкрыць у нас пасольства. Мінск гэта толькі вітае. Аб тым, што ўжо сёння да развіцця кантактаў могуць прыкласці руку парламентарыі, гаварылі ў Палаце прадстаўнікоў. Егіпецкай. Праўда, дэпутатаў там пад 600 чалавек. Выбары ў заканадаўчы орган у 2015-м сталі апошнім этапам палітычных рэформ. 

Заўтра беларуска-егіпецкія перамовы працягнуцца

Гэта зусім не фініш беларуска-егіпецкіх перамоў. Нягледзячы на тое, што лідары паспелі абмяняцца падарункамі. Плануецца, што заўтра дыялог працягнецца. А лідары змогуць пагутарыць у новай сталіцы. Там пройдзе выстава нашых агульных прамысловых і інавацыйных дасягненняў і магчымасцяў. Паралельна збярэцца савет дзелавога супрацоўніцтва.

Месца для беларуска-егіпецкай выставы выбрана невыпадкова - яна пройдзе ў Новым Каіры: аль-Сісі замахнуўся на такі грандыёзны праект  - будаўніцтва новай сталіцы - гадоў пяць таму. Рызыкну выказаць здагадку, што прэзідэнт  Егіпта жадае пахваліцца новым абліччам цэнтральнага горада. Але гэта будзе магчымасць адразу забіць двух зайцаў - бо выстава гэта і рэкламная вітрына нашых магчымасцяў. Беларусь, іграючы сваімі прамысловымі і інавацыйнымі мускуламі, можа лішні раз прадэманстраваць відавочныя перавагі супрацоўніцтва з нашай краінай.