Першыя вынікі перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Арменіі

13 мая 2013

Беларусь гатовая аказаць падтрымку Арменіі па асноўных кірунках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік беларускай дзяржавы на перагаворах з армянскім калегам. Зносіны пачаліся пасля афіцыйнай цырымоніі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў прэзідэнцкім палацы Арменіі. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў: закрытых тэм паміж дзвюма краінамі няма. Серж Саргсян падкрэсліў асаблівы дружалюбны характар адносін. Пасля размовы адзін на адзін пачаліся перагаворы з удзелам афіцыйных дэлегацый.


Вынікам сустрэч стала падпісанне пяці пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сельскай гаспадарцы, галіне ядзернай бяспекі, сельскай гаспадаркі, фізкультуры і спорту.

Сёння ж Аляксандр Лукашэнка наведаў мемарыял Цыцэрнакаберд  і  ўшанаваў памяць ахвяр генацыду армян.