Перспектывы рынку тэлекамунікацыйных паслуг абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта

28 февраля 2018

Аляксандр Лукашэнка, адзначыў, што летась у Беларусі быў прыняты дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі. Дакумент стварыў максімальна спрыяльныя ўмовы для IT-сферы, прыцягнення ў краіну сур'ёзных гульцоў на рынку лічбавых распрацовак, развіццё тэхналогіі блакчэйн. На вышэйшым узроўні разгледзелі пытанні інвестсупрацоўніцтва з сусветнымі лідарамі мабільнага рынку і перспектывы ўсёй тэлекамунікацыйнай сферы. Напрыклад, дзяржава разглядае магчымасць продажу акцый у кампаніі "БеСТ".