Перспектывы развіцця спажыўкааперацыі абмеркавалі з Прэзідэнтам

8 октября 2021

Асартымент і абслугоўванне ў аграгарадках  не павінны адрознівацца ад сталічных, працаваць важна з падыходам "якасць - вышэйшая за ўсё"! Патэнцыял і перспектывы развіцця спажыўкааперацыі  абмеркавалі з удзелам Прэзідэнта на агульным сходзе Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў. Сёння тут выбралі новага старшыню праўлення. Ім стаў Алег Мацкевіч. Аляксандр Лукашэнка заклікаў арганізацыі Белкаапсаюза  слухаць водгукі простых беларусаў, выходзіць у інтэрнэт, больш актыўна прасоўваць сваё - натуральнае. Сярод ключавых задач - выхад на рэнтабельнасць, аўтаматызацыя бізнес-працэсаў. Халатнасць і гандаль пратэрміноўкай  павінны быць выключаныя. Неабходны дзейсны кантроль за цэнаўтварэннем.  

Прэзідэнт акцэнтуе ўвагу на кантролі цэн 

Прэзідэнт даручыў Белкаапсаюзу выйсці на 90 % перапрацоўкі закуплянай прадукцыі, параіў больш актыўна развіваць уласныя вытворчасці - бо гэта сур'ёзны рэзерв нарошчвання ўнутранай эканомікі. Падтрымаў прапанову па лізінгу абсталявання. З такой ініцыятывай звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікі сходу.