Перспектывы беларускай зборнай сёння абмяркоўвае ўся краіна

19 мая 2014

Не абышоў увагай гэту тэму і Кіраўнік дзяржавы. Рэальныя шанцы нашай каманды на выхад у плэй-оф, а таксама пытанні бяспекі і медабслугоўвання гасцей і ўдзельнікаў турніру - цэнтральныя тэмы даклада Прэзідэнту. На вялікую гутарку аб сітуацыі ў краіне на перыяд правядзення сусветнага першынства Аляксандр Лукашэнка запрасіў сілавы блок, кіраўніцтва ўрада, мэра Мінска і кіраўніка Федэрацыі хакея Беларусі.


Усе падрабязнасці ў рэпартажы Сяргея Хамянтоўскага.


Першыя 10 дзён чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску прайшлі на добрым арганізацыйным узроўні. Без сур'ёзных праблем і прэтэнзій з боку балельшчыкаў і ўдзельнікаў. Наперадзе, папярэджвае прысутных Прэзідэнт, завяршальны этап, адказны і самы складаны.


Нашай хакейнай будучыняй на чэмпіянаце таксама цікавіўся Прэзідэнт. Як паўплываюць перамога або пройгрыш у матчы з латышамі на наша далейшае выступленне - вось галоўнае пытанне.


Транспарт, жыллё, грамадскае харчаванне. Свой даклад прэм'ер-міністр пабудаваў на трох прыярытэтных сферах. Зараз гасцініцы запоўнены на 60%. У лічаныя дні нумарны рэзерв будзе вельмі актуальны. На заключным этапе чэмпіянату Мінск стане хакейнай Мекай.


Ужо 10 дзён Мінск спіць палову ночы, гандаль робіць касу, турысты адпачываюць, не ігнаруюць і мінчане штодзённыя гулянні - разгарнуцца ёсць дзе. Так званых зон гасціннасці чатыры ў горадзе - ля кожнай лядовай арэны і па адной ля Палаца спорту і ў студэнцкай вёсцы.


Улады на выдатна выканалі задачу арганізацыі чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. Дзяржава ўжо зарабіла 3 мільёны долараў на драніках і ў 5 разоў больш не білетах. Прэзідэнт лічыць, што май 2014 павінен застацца ў памяці як прыгожае свята і неацэнны вопыт.


Асобна на нарадзе Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на пытаннях медабслугоўвання гасцей сусветнага першынства.


Аналагічна Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся сітуацыяй у гарантаванні бяспекі пры правядзенні чэмпіянату, тым, як працуе міліцыя і іншыя спецыяльныя службы.


Галоўнае пытанне на сустрэчы Прэзідэнт адрасаваў кіраўніку Федэрацыі хакея Беларусі.