Перспектывы беларуска-эмірацкага супрацоўніцтва абмеркавалі ў ААЭ

6 ноября 2019
Ад сельскай гаспадаркі да інвестыцыйнага супрацоўніцтва: Кіраўнік беларускай дзяржавы ўчора ў ААЭ абмеркаваў з віцэ-прэзідэнтам перспектыўныя праекты.

Ёсць вялікі патэнцыял у працягу інвестыцыйнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы сельскай гаспадаркі. У гэтым плане абмяркоўваецца магчымасць стварэння сумесных вытворчасцяў з наступнай рэалізацыяй сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання. ААЭ таксама цікавы беларускі вопыт развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Акрамя таго, размова ішла аб падрыхтоўцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў да правядзення Сусветнай выставы "Экспа-2020". І ў прыватнасці, удзеле ў ёй беларускага боку з тым, каб нацыянальны павільён Беларусі быў прадстаўлены ў найлепшым фармаце і спрацаваў з максімальнай аддачай.

Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр, міністр абароны ААЭ, кіраўнік эмірата Дубай шэйх Мухамед бен Рашыд аль-Мактум заявілі пра гатовасць умацоўваць беларуска-эмірацкае супрацоўніцтва ва ўсіх галінах. Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што наша краіна зацікаўленая не толькі ў развіцці гандлёвых адносін, але і ў рэалізацыі сумесных праектаў і абмене вопытам. У прыватнасці, абмяркоўваліся перспектыўныя праекты ў транспартна-лагістычнай, фінансавай сферах. Адзін з іх прадугледжвае стварэнне ў Мінску з дапамогай Эміратаў міжнароднага фінансавага цэнтра. Зараз завяршаецца распрацоўка канцэпцыі гэтага праекта.