Перспектыўныя праекты Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў з губернатарам рэгіёна Андрэем Нікіціным

18 октября 2019

Развіццё сельскай гаспадаркі, кааперацыя і пастаўкі прадукцыі машынабудавання.

Прэзідэнт сустрэўся з губернатарам Наўгародскай вобласці

Мінск і Наўгародская вобласць напярэдадні шукалі шляхі пашырэння партнёрства. Перспектыўныя праекты Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў з губернатарам рэгіёна Андрэем Нікіціным. Беларускія падрадчыкі маюць намер заняцца будаўніцтвам жылых і сацыяльных аб'ектаў у Вялікім Ноўгарадзе і іншых гарадах, тым больш  такі вопыт у нашых кампаній  ужо ёсць. У цэлым жа тавараабарот за восем месяцаў года склаў амаль 65 мільёнаў долараў. Зрэшты, зыходзячы з узаемнай цікавасці і магчымасцяў,  лічбы больш  чым сціплыя. Аптымізм, што ўсё атрымаецца,  выклікаюць паспяховыя прыклады супрацоўніцтва Беларусі з расійскімі рэгіёнамі. У свой  час менавіта такая форма дазволіла захаваць адносіны з найбліжэйшым саюзнікам.

Развіццё супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі

Для губернатара Андрэя Нікіціна  гэта першы візіт у нашу краіну, таму праграма вельмі насычаная: гэта наведванне прамысловых і малочных прадпрыемстваў. Зрэшты, Мінск адкрыты для дыялогу з Наўгародскай вобласцю па ўсіх пытаннях, што выклікаюць цікавасць. Галоўнае, што для гэтага ёсць трывалы падмурак - агульная гісторыя. Гэты візіт Мінск і Наўгародская вобласць успрымаюць як рэстарт -  свайго роду перазагрузку адносін.