Перамовы ў Пекіне кіраўнікоў Беларусі і Кітая

2 сентября 2015

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка дзякуе старшыні КНР Сі Цзіньпіну за кітайскія інвестыцыі і крэдыты, выдзеленыя для рэалізацыі інфраструктурных праектаў. Пра гэта сёння ішла размова на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Пекіне. За кошт пазыковых сродкаў у Беларусі будуюцца дарогі, прапрацоўваецца шэраг праектаў для асваення фінансаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: майскі візіт Сі Цзіньпіна ў Беларусь стаў гістарычным і прарыўным. Па слядах дасягнутых дамоўленасцяў эфектыўна развіваецца двухбаковае супрацоўніцтва. У прыватнасці, будаўніцтва беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў кіраўніка КНР аб значнай актывізацыі работ на гэтай пляцоўцы.