Перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Кубы прайшлі ў вузкім і пашыраным складах

23 октября 2019
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Кубы Мігеля Дыяс-Канеля сёння адбылася ў Палацы Незалежнасці. Перамовы прайшлі ў вузкім і пашыраным складах. На парадку дня  міжнародныя адносіны і далейшая сумесная работа ў эканоміцы.

Сёння тавараабарот Мінска і Гаваны  складае прыкладна 17 мільёнаў долараў, прычым 90 %  - наш экспарт. Ключавыя пункты супрацоўніцтва - прамысловасць, сельская гаспадарка і нават інфармацыйныя тэхналогіі. Падрабязнасці перамоў двух лідараў у нашых наступных выпусках.