Патрыярх Кірыл уручыў Кіраўніку дзяржавы ордэн Серафіма Сароўскага 1-й ступені

21 июня 2015

Візіт Прадстаяцеля Рускай царквы ў Беларусь пачаўся напярэдадні. У першы дзень па традыцыі ў Мінску Уладыка сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі. Пасля сяброўскага прывітання Аляксандр Лукашэнка і Патрыярх Кірыл цёпла пагутарылі ў каміннай зале Палаца Незалежнасці. Асноўная тэма гутаркі - дыялог рэлігійных культур. Падчас сустрэчы Патрыярх Кірыл ўручыў Кіраўніку дзяржавы ордэн Серафіма Сароўскага 1-й ступені. Гэта ўзнагарода - падзяка за падтрымку і дапамогу Рускай праваслаўнай царкве.