Велікодную свечку па традыцыі запаліў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

5 мая 2013

Сёння, у светлае свята Вялікадня, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка па традыцыі запаліў велікодную свечку. Кіраўнік дзяржавы наведаў храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску. Перад тым, як зайсці ў храм, Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да помніка Патрыярху Аляксію II. Затым Прэзідэнт  прайшоў у будынак храма і разам з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам запаліў свечку ў прыдзеле храма-помніка ў гонар абраза Божай Маці Спаталі  мае журботы.
З нагоды свята Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Філарэт абмяняліся падарункамі. Высокіх гасцей у храме прывітаў канцэртны аркестр музычнага каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі. Прэзідэнт і Мітрапаліт паслухалі музыку ў выкананні навучэнцаў.
Аляксандр Лукашэнка прайшоў па храме і  агледзеў унутранае ўбранне. Затым Кіраўнік дзяржавы і Мітрапаліт Філарэт прадоўжылі гутарку падчас чаявання.