Адносіны па лініі Беларусь - ЕС абмеркавалі сёння ў Палацы Незалежнасці

22 июля 2019

Беларусь не бачыць перашкод для развіцця палітычнага дыялогу з Еўрасаюзам і гатовая працягваць рух у гэтым кірунку. Пра гэта заявіў Прэзідэнт на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. Андрэа Віктарын завяршае сваю місію ў нашай краіне, якая падоўжылася каля 4 гадоў. Зараз Віктарын пераедзе ў Арменію, а на пасадзе яе зменіць Дырк Шубель. Да гэтага ён курыраваў Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў па Расіі. Падчас працы Віктарын значна актывізаваўся палітычны дыялог паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Нашу краіну наведалі еўрапейскія чыноўнікі самага рознага кшталту, прайшлі міжнародныя канферэнцыі высокага ўзроўню. Сталі бліжэй і эканомікі. Так, ЕС для нас другі значны рынак. Тавараабарот па выніках мінулага года перавысіў 17 мільярдаў долараў, прычым прадаем больш, чым купляем. Аднавілася праца ЕБРР, у краіну прыйшоў Еўрапейскі інвестыцыйны банк, а памер еўрапейскіх грантаў падвоіўся. 

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ЕС за фінансавую падтрымку сумесных праграм, асабліва адзначыўшы значнасць інфраструктурных праектаў. Таксама Еўрапейскі саюз неаднаразова высока ацэньваў міратворчыя высілкі Беларусі ў рэгіёне, у тым ліку і ў пытанні ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне. Пазіцыя Аляксандра Лукашэнкі - на шляху да мірнага рашэння канфлікту спыняцца нельга. Прэзідэнт Беларусі разлічвае і на садзейнічанне ЕС у гэтым пытанні.

Пасля ратацыі кадраў, разлічваюць бакі, курс на збліжэнне Беларусі і Еўрапейскага саюза і канструктыўны дыялог захаваюцца. Андрэя Віктарын у размове з журналістамі адзначыла: пытанне, якое актыўна абмяркоўваецца ў грамадстве, аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС для беларусаў будзе вырашана. Дакументы ўжо гатовыя. Чакаецца, што падпісаныя яны будуць да лістапада.

Падчас працы цяперашняга кіраўніка прадстаўніцтва ЕС значна актывізаваўся палітычны дыялог паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Нашу краіну наведалі еўрапейскія чыноўнікі самага рознага кшталту, прайшлі міжнародныя канферэнцыі высокага ўзроўню. Сталі бліжэй і эканомікі. Так, ЕС для нас другі значны рынак. Тавараабарот па выніках мінулага года перавысіў 17 мільярдаў долараў, прычым прадаем больш, чым купляем. Аднавілася праца ЕБРР, у краіну прыйшоў Еўрапейскі інвестыцыйны банк, а памер еўрапейскіх грантаў падвоіўся.