Адносіны паміж Беларуссю і Егіптам пераходзяць у ранг узаемавыгаднага партнёрства

19 июня 2019

Імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву павінен надаць першы ў гісторыі нашых адносін візіт прэзідэнта Егіпта ў Мінск.

Напярэдадні Абдэля Фатаха аль-Сісі прымалі ў Палацы Незалежнасці. Егіпет - важны для нас гандлёвы партнёр на Блізкім Усходзе і Афрыканскім кантыненце. Мы ўжо актыўна прасунуліся ў стварэнні сумесных вытворчасцяў.  Абедзвюм дзяржавам цікавы і выхад на трэція рынкі.  Акрамя таго, Егіпет выбраны старшынёй Афрыканскага саюза і зацікаўлены ў супрацоўніцтве з ЕАЭС.  Зараз ідуць актыўныя перамовы.  У цэлым партнёрства паміж краінамі развіваецца дынамічна.  Лідары адзначылі: створана добрая база, але гэты ўзровень далёка не мяжа.  Галоўнае - сяброўскія адносіны і жаданне глядзець у адзін бок.  І перамовы, што прайшлі напярэдадні, гэта пацвердзілі.  Зараз дзяржавы прапрацоўваюць і рэалізуюць больш за 15 сумесных праграм (у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і падрыхтоўцы кадраў).  Двухбаковыя кантакты застануцца пад пільнай увагай прэзідэнтаў.

Высокі госць адзначыў: прыехалі па беларускі вопыт. Цікавыя нашы тэхналогіі стварэння цяплічных комплексаў, мяса-малочных ферм, вытворчасць прадуктаў харчавання.  Беларусь гатова дзяліцца сваімі ведамі. Па выніках перамоў у Палацы Незалежнасці прынялі дарожную карту супрацоўніцтва (яна разлічана на найбліжэйшыя два гады), а таксама падпісалі пакет міжнародных дакументаў.

Ужо пасля афіцыйных перамоў Аляксандр Лукашэнка ўручыў кіраўніку Егіпта ордэн Дружбы народаў за яго асабісты ўклад у развіццё двухбаковых адносін паміж дзяржавамі. А на Алеі ганаровых гасцей ля Палаца Незалежнасці з'явілася дрэва егіпецкага лідара.