Аршанскі раён павінен стаць прыкладам таго, як у Беларусі будуць развіваць усе раённыя цэнтры

31 августа 2017

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком спраў Прэзідэнта Віктарам Шэйманам.

Гэты рэгіён зараз на асаблівым кантролі прадстаўнікоў улады. Яшчэ ў ліпені Кіраўнік дзяржавы падпісаў дакументы, накіраваныя на развіццё аршанскага краю. Крыху пазней быў зацверджаны і новы кіраўнік мясцовага выканкама. Ім стаў Аляксандр Пазняк - экс-памочнік кіраўніка Віцебскай вобласці. Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што чакае пэўных вынікаў працы ў гэтым раёне. Таксама кіраўнік спраў Прэзідэнта курыруе развіццё беларуска-афрыканскага супрацоўніцтва, дзе ідзе актыўнае засваенне новых рынкаў і паглыбленне ўзаемадзеяння з партнёрамі.

Нагадаем, зараз дзейнічае комплексны план першачарговых мер па развіцці Аршанскага раёна. Ён разлічаны да 2020 года. Да гэтага часу ўсе мясцовыя стратныя прадпрыемствы павінны наладзіць эфектыўную працу. Пры гэтым захаваўшы працоўныя месцы з годнай зарплатай. Адна з мэт, да якіх імкнуцца ў раёне, - выйсці на ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя не больш як 0,6%.