Арганізаваць працу ў сельскай гаспадарцы па тэхналогіі. Прынцыповыя кадравыя рашэнні Кіраўніка дзяржавы

1 апреля 2019

Леанід Заяц  зойме пасаду старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а Міхаіл Русы  будзе накіраваны на пасаду Памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці.  Такія рашэнні  прынятыя сёння Аляксандрам Лукашэнкам  па выніках сустрэчы з імі.  Чакаецца,  што гэтыя рашэнні будуць фармалізаваныя ў найбліжэйшы час.  Кіраўнік дзяржавы растлумачыў матывы, па якіх чыноўнікі нядаўна былі вызваленыя ад пасад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання  і віцэ-прэм'ера.  Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што за ўсё,  што адбывалася ў краіне ў сферы сельскай гаспадаркі, яны неслі персанальную адказнасць, пачынаючы ад канкрэтных даручэнняў  па пэўных культурах  да тэхналогій у АПК і экспарту прадукцыі на іншыя рынкі. Прынятае рашэнне - не экспромт па слядах убачанага на асобнай ферме.  У Магілёўскай вобласці  павінны працаваць вопытныя людзі, таму цалкам заканамерна, што менавіта такіх кіраўнікоў Прэзідэнт накіроўвае ў рэгіён,  які павінен выйсці на добры вынік. 

Як заўважылі сёння журналісты, якія прысутнічалі на сустрэчы, асаблівага жадання заняць новыя пасады Леанід Заяц і Міхаіл Русы не адчувалі.  Аднак Прэзідэнт у загадным парадку накіраваў працаваць на гэтыя пасады  экс-міністра сельскай гаспадаркі і экс-віцэ-прэм'ера,  са свайго боку  паабяцаўшы ім усялякую падтрымку.

Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта  даручана ўнесці кандыдатуру Леаніда Зайца на зацвярджэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.  І сёння Генадзь Лаўранкоў вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці ў сувязі з выхадам у адстаўку.