Аптымізацыя бюджэтных выдаткаў працягнецца

18 мая 2016

Скараціць выдаткі бюджэту і не падарваць эканоміку ключавых кампаній. На нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі абмяркоўвалася здыманне з дзяржказны часткі цяжару па падтрымцы рэальнага сектара.

Урад прапаноўвае паменшыць пакрыццё працэнтаў па крэдытах на два пункты. Сёння з бюджэту кампенсуецца да 22% па стаўках банкаў, што робіць пазыковыя сродкі суперльготнымі. Па выніках нарады Аляксандр Лукашэнка накіраваў праект указу на дапрацоўку. Прынцыповае патрабаванне Прэзідэнта - разгружаючы бюджэт, перакласці крэдытны цяжар не толькі на прадпрыемствы, але і на банкі. Эканоміць на сацыяльных гарантыях насельніцтву Беларусь не будзе. Аптымізацыю бюджэтных выдаткаў працягнуць. Папраўлены галоўны фінансавы дакумент краіны Прэзідэнту пададуць ужо ў чэрвені.