Канчатковае рашэнне наконт прысуджэння дзяржпрэмій прыме Прэзідэнт

28 августа 2013

Пытанні прысуджэння дзяржаўных прэмій Беларусі абмяркоўваліся напярэдадні ў Прэзідэнта. Кіраўніку дзяржавы прадставілі работы з двух раздзелаў. Першы - навука і тэхніка, другі - архітэктура і культура. Прэмія прысуджаецца раз у два гады. Перад гэтым кандыдаты праходзяць шматступеньчатую працэдуру вылучэння. На думку Аляксандра Лукашэнкі, на такім высокім узроўні павінны быць адзначаныя ўнікальныя распрацоўкі з навуковай навізной, эканамічнай эфектыўнасцю і сацыяльнай значнасцю.


Удзельнікі рабочай сустрэчы таксама абмеркавалі шматступеньчаты адбор кандыдатаў і грамадскае абмеркаванне. Канчатковае рашэнне наконт прысуджэння дзяржпрэмій у найбліжэйшы час прыме Прэзідэнт.