Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Грузію завяршыўся

25 апреля 2015

У рамках візіту Кіраўнік дзяржавы наведаў Батумі, дзе сустрэўся са старшынёй урада Аджарыі Арчылам Хабадзэ. Аджарыя - адзін з найбольш развітых рэгіёнаў не толькі Грузіі, але і ўсяго ўзбярэжжа. Гэта асноўны турыстычны цэнтр краіны. Рэспубліка ўносіць больш за мільярд долараў у ВУП Грузіі. Беларусь гатовая прапанаваць Аджарыі супрацоўніцтва ў розных сферах - машынабудаванні, будаўніцтве, турызме.

Прэзідэнты Беларусі і Грузіі прынялі ўдзел у цырымоніі падпісання пагаднення аб наладжванні партнёрскіх адносін паміж Брэстам і Батумі. Падчас зносінаў з журналістамі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што на працягу года ў Грузіі будзе адкрыта пасольства Беларусі. За час візіту краіны дамовіліся павялічыць двухбаковы тавараабарот да 200 мільёнаў долараў.