Афіцыйны візіт Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай

16 Ліпеня 2013

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітамі у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Гэта сёмы афіцыйны візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Кітай.

У гэтыя хвіліны праходзіць сустрэча са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Пасля цырымоніі афіцыйнай сустрэчы каля Дома народных сходаў кіраўнікі дзяржаў адправіліся на перамовы ў вузкім складзе. Затым павінны адбыцца перамовы ў пашыраным складзе. Па іх выніках чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах, а таксама больш як трыццаці пагадненняў, пратаколаў і кантрактаў.