Афіцыйны Мінск пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да шматпалярнага свету

2 декабря 2018

У інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24", апублікаваным напярэдадні, Аляксандр Лукашэнка расказаў аб ролі сучасных інтэграцыйных аб'яднанняў, у прыватнасці ЕАЭС, у сусветнвым уладкаванні.

Ужо праз некалькі дзён у Санкт-Пецярбургу адбудзецца саміт кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза. А на тыдні адыходзячым прэм'ер-міністры аб'яднання ў беларускай сталіцы абмяркоўвалі назапашаныя пытанні. Сярод іх праца па ліквідацыі гандлёвых бар'ераў: 66 пунктаў так званай Белай кнігі. Яе чыстыя старонкі як раз і могуць стаць залогам якаснага росту інтэграцыі, асабліва ўлічваючы сітуацыю ў сусветнай эканоміцы. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што санкцыі і сусветныя гандлёвыя войны ўяўляюць сабой шанц для эканомік краін ЕАЭС.

У той жа час важна ўлічваць і памылкі больш "сталых" аб'яднанняў, напрыклад, Еўрапейскага саюза. Нацыяналістычныя тэндэнцыі і курсы некаторых краін на незалежнасць ужо зараз працуюць на разбурэнне ЕС. І гэта таксама негатыўна можа адбіцца на сусветным уладкаванні. Вось чаму наша краіна працягвае папулярызоўваць і адстойваць ідэю шматпалярнага свету.

Адкрыта ад пытанняў лічбавізацыі да глабальнай палітыкі гаварылі каля паўгадзіны. Поўную версію інтэрв'ю тэлеканал "Расія 24" пакажа напярэдадні саміту ЕАЭС - 5 снежня. У гэты ж дзень усю размову цалкам можна будзе ўбачыць і на "Беларусь 1" пасля "Панарамы".