Ім папярэднічала цырымонія сустрэчы з удзелам роты ганаровай варты і Прэзідэнцкага аркестра - Аляксандра Лукашэнку Касым-Жамарт Такаеў вітаў у рэзідэнцыі "Акорда".
У палітыкаў і дэлегацый сёння насычаны дзень. Ужо адбыліся перамовы ў вузкім саставе, бакі адзначылі добрую перспектыву для ўзаемадзеяння краін. Аляксандр Лукашэнка адзначыў той факт, што Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам для Казахстана. Зараз перамовы працягваюцца ў пашыраным саставе. У спісе пытанняў, якія абмяркуюць лідары двух дзяржаў, - гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і сумесная праца на міжнароднай арэне. Акцэнт на пашырэнне лінейкі прамысловых праектаў і сельскую гаспадарку. Так, казахстанскі бок зацікаўлены купіць частку акцый Гомсельмаша. Па выніках перамоў будзе падпісаны пакет двухбаковых дакументаў.
Афіцыйныя перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана праходзяць у Нур-Султане
25 октября 2019













