Афіцыйныя перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана пачынаюцца ў Нур-Султане

25 октября 2019
Праходзяць яны ў вузкім, а пасля і пашыраным саставах. У спісе пытанняў, якія абмяркуюць лідары двух дзяржаў, - гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і сумесная праца на міжнароднай арэне. Акцэнт на пашырэнне лінейкі прамысловых праектаў і сельскую гаспадарку. Так, казахстанскі бок зацікаўлены купіць частку акцый Гомсельмаша. Асобная ўвага сферы высокіх тэхналогій. Усе падрабязнасці дыялогу Аляксандра Лукашэнкі і Касым-Жамарта Такаева глядзіце ў наступных выпусках навін.