Чарговыя кадравыя рашэнні сёння прынятыя ў Палацы Незалежнасці

2 апреля 2019

Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання краіны  прызначаны Анатоль Хацько.  Ён змяніў на гэтай пасадзе Леаніда Зайца, які зараз кіруе Магілёўскім аблвыканкамам. А вось за Шклоўскі раён зараз адказвае  Аляксандр Ціток.  Ён да гэтага працаваў начальнікам Дэпартамента МНС па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.  Яшчэ раней  кіраваў Хойніцкім райвыканкамам. Нагадаем, прынцыповыя кадравыя рашэнні  Кіраўнік дзяржавы  прыняў у сувязі са слабымі паказчыкамі рэгіёна ў цэлым. Прэзідэнт адзначыў, што прыняў рашэнне наконт міністэрскага крэсла  з улікам вопыту працы  Анатоля Хацько ў сферы сельскай гаспадаркі і яго выдатных прафесійных ведаў у галіне  жывёлагадоўлі. Таксама Аляксандр Лукашэнка акрэсліў праблемныя пытанні, якія трэба будзе вырашаць новаму міністру.