Гутарка з журналістамі Цэнтральнага тэлебачання Кітая прайшла напярэдадні візіту ў Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна

10 мая 2015

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае Кітаю разглядаць Беларусь як эканамічную пляцоўку для пасоўвання сваіх інтарэсаў у Еўропу. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў падчас інтэрв'ю кітайскім СМІ. Гутарка з журналістамі Цэнтральнага тэлебачання Кітая і інфармацыйнага агенцтва "Сіньхуа" прайшла напярэдадні гістарычнага візіту ў Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Асноўнай тэмай гутаркі стала будучыня беларуска-кітайскіх адносін. Навошта Беларусь і Кітай будуюць "Вялікі камень", якім будзе "Новы Шаўковы шлях" і ці дапамогуць беларусы ажыццявіць кітайскую мару? 

Тэлеверсія інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі кітайскім СМІ.